Выйшаў чарговы нумар часопіса.
У свежым «Дзеяслове» менш класікаў, затое сярод аўтараў шмат тых, хто на старонках літвыданняў сустракаецца рэдка.
Вершы Сяргея Балахонава, Віктара Вабішчэвіча, проза Анатоля Івашчанкі, Рыгора Сітніцы. Фарс у двух актах друкуе творы тандэм – Уладзімір Ахроменка і Максім Клімковіч.
Сяргей Шапран, выдаўшы двухтомнік пра Васіля Быкава, які друкаваўся цягам некалькіх гадоў на старонках «Дзеяслова», публікуе рэкамендацыі літаратараў для Саюза пісьменнікаў. Рэкамендацыі Адамовіча – Бугаёву, Брыля – Кісялёву, Барадуліна – Мальдзісу, Зуёнка – Някляву. У наступным нумары чакаецца працяг.
У №49 аднавілі рубрыку «Бліц-крыт», у якой абмяркоўваецца раман-трылогія Васіля Якавенкі «Пакутны век».
Замовіць часопіс можна тут.





