Актывістаў Кірыла Кудрова і МІкіту Валодзіна, затрыманых на ўчарашняй акцыі салідарнасці з вязнямі КДБ, пакаралі штрафам у 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў). Прысуд па артыкуле 23.34 КаАП РБ вынесла суддзя суду Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня.
- * *
Затрыманыя 19 студзеня пад час акцыі салідарнасці каля будынка КДБ ў Менску Мікіта Валодзін і Кірыл Кудроў правялі ноч на Акрэсціна.
Нагадаем, што агулам падчас акцыі беларускай апазіцыі ў будынка КДБ былі затрыманы 22 чалавекі. 20 затрыманых на мітынгу ў Мінску адпушчаны без абвінавачванняў. Па словах міліцыянтаў, з імі «праведзена прафілактычная гутарка».





