Пасля таго як кнігі Уладзіміра Някляева зніклі з кніжных крамаў, «НН» вырашыла праверыць, ці можна знайсці ў інтэрнэце песні на вершы паэта.Як выявілася, можна. Гаворка ідзе не пра сайты з пірацкімі mp3, а пра абсалютна афіцыйныя сайты музыкантаў, у тым ліку і прарэжымных.
«Сябры» — «Гуляць дык гуляць». Варта заўважыць, што далёка не ўсе песні «Сяброў» можна спампаваць з іх сайта — у вольным доступе ў «Сяброў» усяго два тузіны песняў.
Анжэліка Агурбаш. На сайце Агурбаш можна спампаваць песню «Белае віно і чырвонае», якой яна закрыла апошні Ўсебеларускі хурал, пасля чаго Уладзімір Някляеў, не дапушчаны да сходзу, сказаў, што яго ўдзел можа быць залічаным.
Абедзве «някляеўскія» песні, якія выконвае Ірына Дарафеева, таксама можна паслухаць на яе афіцыйным сайце: «Стары
Спяваюць вершы Уладзіміра Някляева і музыкі, якія ніколі не будуць спяваць для Лукашэнкі на «Славянскім базары». У прыватнасці, часткова выкладзены ў інтэрнэт альбом Змітра Вайцюшкевіча «Танга з ружай» з песнямі на вершы Някляева.





