Вяселле прынца Уільяма, будучага спадчынніка брытанскага трона, і Кейт Мідлтан ледзь не азмрочылася канфузам, які вельмі павесяліў бы аматараў туалетнага гумару,перадае NEWSru.com.
Справа ў тым, што шлюбная пара павінная была атрымаць вензель WC, які складаецца з першых літараў іх імёнаў — William і Catherine. Але гэтым жа спалучэннем літараў у Брытаніі традыцыйна пазначаецца прыбіральня.
На шчасце, арганізатары вяселля знайшлі спосаб пазбегнуць канфузу: яны памянялі літары месцамі, піша брытанская газета The Daily Mirror.
Сапраўды, нельга ўявіць сабе нават самых фанатычных манархістаў, якія згадзіліся б піць гарбату з кубкаў з ініцыяламі WC, адзначае The Daily Telegraph.
Акрамя таго, незадаволенасць «туалетным вензелем» была выказаная на найвышэйшым узроўні. «Калі каралеве прынеслі першыя эскізы посуду з вензелямі ўнука і будучай унучатай нявесткі, Елізавета II была непрыемна здзіўленая такім знаёмым спалучэннем дзвюх літараў, якія, аднак, ніяк не падыходзілі для каралеўскай фаміліі», — прыводзіць
Цяпер каралеўскія дарадцы вырашаюць больш складаную праблему: калі для сувеніраў літары ў вензелі можна пераставіць, то ў момант каранацыі Уільяма — ён стаіць другім пасля свайго бацькі, прынца Уэльскага Чарлза, у спісе атрымальнікаў трона ў спадчыну — такая «ракіроўка» будзе абсалютна недапушчальная.
У выніку перад каранаваннем Уільяму, мабыць,Каралеўскія вензелі ставяцца на грамадскіх і дзяржаўных будынках, а таксама на афіцыйных дакументах.усё-такі давядзецца змяніць імя.





