Сёння ў 17.30 машыну Андрэя Дзмітрыева, які накіроўваўся на акцыю салідарнасці да будынка КДБ, непадалёк плошчы Свабодызаблакавалі супрацоўнікі спецслужб у цывільным.
Пасля непрацяглага агляду машыны Андрэя запрасілі на гутарку у КДБ, дзе настойліва прапанавалі адмовіцца ад планаў судовага разбіральніцтва з газетай «Беларусь сегодня».
«Настойліва прапанавалі адмовіцца ад намеру судзіцца з газетай Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы, а таксама параілі думаць, куды і навошта хадзіць», — паведаміў спадар Дзмітрыеў у размове з карэспандэнтам «НН». Адпусцілі А.Дзмітрыева прыкладна праз паўтары гадзіны.
* * *
Нагадаем, што газета «Беларусь сегодня» надрукавала дзве часткі артыкула, у якім сабраны кампрамат на апазіцыю. У артыкуле шмат увагі нададзена дзейнасці кампаніі «Гавары праўду!».





