Калі вы хочаце даслаць у «амерыканку» прадукты, абавязкова звярніце ўвагу, каб яны належалі да ліку тых, якія не псуюцца альбо могуць захоўвацца дастаткова доўга. З ежы можна адпраўляць:
Хлеб, батон, цукеркі — карамелькі, сухары, сушкі, каўбасу сыравяленую і сыравэнджаную, ваду, мюслі, «Ролтан», цыгарэты, садавіну, гародніну (агуркі, памідоры і інш.)
Афіцыйна няма ў спісе дазволенага некалькіх прадуктаў, якія, як паказвае досвед, могуць дайсці да вязьня. Гэта:
шакалад, мармелад, зефір.
Акрамя таго, можна дасылаць сродкі гігіены і канцылярскія прылады.
Паштовы адрас:
220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, прозвішча, імя, імя па бацьку атрымальніка.
(Звярніце ўвагу: вам патрэбна ўказаць не толькі імя, але і імя па бацьку).
Пасылкі зняволеным прыносяць раз на тыдзень — па аўторках.
Таму варта дасылаць іх напрыканцы тыдня, каб прадукты лепей захоўваліся.





