Марына Фядута, жонка арыштаванага сябра выбарчага штабу Уладзіміра Някляева — Аляксандра Фядуты, сёння таксама атрымала ліст з «амерыканкі».

Відавочна, што шырокае грамадскае абурэнне тым, што арыштаваных па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня незаконна пазбавілі права на асабістую перапіску, дало эфект. Ліст быў напісана 16 студзеня, гэта значыць спатрэбілася ўсяго тры дні, каб ён дайшоў да адрасата.

«З ліста зразумела, што ад мяне Саша таксама не атрымліваў ні лістоў, ні паштовак. І перадачы яму не даходзяць», — стрымліваючы слёзы, распавяла Марына Фядута «Народнай волі».

Дарэчы, у панядзелак Марына спрабавала патрапіць на прыём да начальніка медыцынскай часці следчага ізалятара. Справа ў тым, што ў чарзе ў пакой для перадач Марына высветліла, што паводле медыцынскіх паказанняў некаторым зняволеным «амерыканкі» значна пашырылі пералік таго, што дазволена перадаваць з волі. (Гэта, праўда, не тычыцца «палітычных».)

Марына хацела даведацца, якія яна павінна сабраць даведкі, каб даказаць, што цукровы дыябет, гіпертанія і букет іншых хвароб, якія мае яе муж, — сур’ёзныя падставы для аналагічнага рашэння.

Аднак яе не толькі адмовіліся прыняць, але нават адмовіліся запісаць на прыём.

Адвакатка бачыла Аляксандра Фядуту ў мінулую пятніцу падчас правядзення следчых дзеянняў. Сустрэчы з падабаронным без прысутнасці следчага адвакату па-ранейшаму дамагчыся не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?