На інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, якая адбудзецца 21 студзеня, амбасадары краін Еўрасаюза прысутнічаць не будуць.
Як паведаміла charter97.org крыніца ў адным з еўрапейскіх амбасад у Мінску, у гэты дзень паслы будуць знаходзіцца за межамі Беларусі.
Цырымонія інаўгурацыі пройдзе ў Палацы Рэспублікі. Пасля яе завяршэння адбудзецца святочны канцэрт майстроў мастацтваў.





