Сёння днём да актывіста минскай філіі міжнароднай арганізацыі "Малады Фронт" (зарэгістраваны ў Чэхіі) Уладзіміра Яроменкі прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны апавялі, што мусяць забраць яго на допыт у якасці сведкі па справе аб масавых беспарадкаў.
Каб прадухіліць магчымы ўзлом дзвярэй на здымнай кватэры, маладафронтавец самастойна выйшаў да супрацоўнікаў КДБ. Зараз сувязь з ім адсутнічае.
На думку паплечнікаў Яроменкі, яго затрыманне можа быць звязана з сённяшнімі вулічнымі акцыямі салідарнасці, бо падчас 15-сутачнай "адсідкі" пасля 19 снежня ў Жодзіна Уладзь Яроменка ужо быў дэталёва дапытаны па справе аб масавых беспарадках.





