Раніцай 19 студзеня моладзевы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Сачыўка быў дастаўлены з дома ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Пра гэта паведамляе сайт ucpb.org.
Актывіста абвінавачваюць у дачы ілжывых паказанняў.
Сяргей Сачыўка быў затрыманы 19 снежня 2010 года, асуджаны на 10 сутак і змешчаны ў жодзінскую турму, дзе яго і дапытвалі.





