Прэс-служба прэзідэнта Беларусі нарэшце пацвердзіла, што цырымонія ўступлення ў пасаду Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 21 студзеня (пятніца).
Цырымонія будзе праходзіць у Палацы Рэспублікі. Пасля яе сканчэння адбудзецца святочны канцэрт майстроў мастацтваў.
Мерапрыемства будзе транслявацца па ўсіх каналах беларускага тэлебачання. Пачатак прамой трансляцыі — 12.50 (па мінскім часе).





