Як расійцу мне сорамна за лакуны ў рапарце МАК, — прызнаўся ў размове з журналістам «Газеты Выборчай» Аляксандр Карончык, супрацоўнік смаленскага аэрапорта «Северный», былы пілот ваенных знішчальнікаў.
Аляксандр Карончык
Карончык лічыць: добра, што польская камісія па расследаванні катастрофы абнародавала сваю версію пра апошнія секунды палёту прэзідэнцкага
— Дыспетчары мусілі абавязкова папярэдзіць пра гэта экіпаж. Тое, што гэта не было зроблена, — найвялікшая памылка супрауоўнікаў аэрапорта, — заўважае былы расійскі пілот.
Не ведаю, ці магла б вышка перадухіліць катастрофу, але разбор фактаў і памылак мусіў быць змешчаны ў дакументах, дзе аднаўляюцца дэталі катастрофы 10 траўня.Як расійцу мне сорамна, што ў рапарце МАК гэтага разбору няма, кажа Аляксандр Карончык.
Лётчык, аднак заўважыў, што прыборы ў смаленскім аэрапорце «вельмі недакладныя», а цягам апошняй фазы палёту
на апошніх хвілінах палёту дыспетчары лічылі за лепшае маўчаць, бо любая іхная каманда магла б потым быць выкарыстаная супраць іх.
— Гэта, на жаль, найбольш распаўсюджаны спосаб пазбегнуць адказнасці ў экстрэмальных сітуацыях — падкрэслівае супрацоўнік смаленкага аэрапорта.





