У рэдакцыю НН патэлефанавалі бацькі аднаго з навучэнцаў мінскай гімназіі №33. Яны паведамілі, што гімназістаў адміністрацыя прымушае ўступаць у БРСМ. А тых, хто адмаўляецца, называюць здраднікамі.

Дырэктарка гімназіі Аксана Якубоўская кажа, што гэта немагчыма. Маўляў, «кожны піша сам заяву на ўступленне ў БРСМ. Кожны вучань сам прыносіць фотаздымак... »

Гісторыя з прымусовым уступленнем у лукашэнскаўскі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі перыядычна паўтараецца. То школьнікаў заганяюць у арганізацыю, то спрабуюць ціснуць на студэнтаў. І такімі спосабамі БРСМ становіцца самай масавай моладзевай аррганізацыяй краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?