У гэтую сераду 19 студзеня ў Нью-Ёрку беларускі «Свабодны тэатр» разам Amnesty International ды Public Theater сумесна правядуць акцыю пратэсту «Свабодная Беларусь» — «Free Belarus». У акцыі прымуць удзел прадстаўнікі тэатральнай супольнасьці Нью-Ёрку.

19 студзеня, роўна праз месяц пасьля жахлівых падзей у Менску, калі ў Беларусі спецслужбы жорстка разагналі мітынг у цэнтры гораду і калі былі збіты, затрыманы арыштаваны сотні чалавек, у Нью-Ёрку пройдзе акцыя падтрымкі беларусаў, чые правы парушаюцца і асабліва тых, хто знаходзіўся за кратамі і працягвае знаходзіцца ў турмах ды ізалятрарах і зараз.

Акцыя адбудзецца з 12.00 да 13.00 на перакрыжаваньні 67-й вуліцы і Лексінгтан (136 East 67th Street). Даслаўшы слова «PROTEST» на нумар 27138, вы будзеце атрымліваць апошнія зьвесткі пра мерапрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0