Паводле звестак праваабаронцаў, колькасць абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня ў Мінску, дасягнула 32 чалавек. Спіс папоўніў Аляксандр Малчанаў,
удзельнік акцыі 19 снежня, які быў затрыманы 6 студзеня ў Барысаве і змешчаны пад варту.
На 18 студзеня ў ліку абвінавачаных — пяць
Астатнія 27 абвінавачаных — прадстаўнікі выбарчых штабоў кандыдатаў, грамадскія актывісты, журналісты і былы супрацоўнік міліцыі:
— Аляксандр Арастовіч, давераная асоба Статкевіча;
— Дзмітрый Бандарэнка, давераная асоба Саннікава;
— Сяргей Вазняк, давераная асоба Някляева;
— Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік штаба Някляева;
— Аляксандр Класкоўскі, былы супрацоўнік міліцыі;
— Уладзімір Кобец, кіраўнік штаба Саннікава;
— Алег Корбан, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука;
— Анатоль Лябедзька, давераная асоба Раманчука;
— Мікіта Ліхавід, удзельнік акцыі;
— Сяргей Марцалеў, кіраўнік выбарчага штаба Статкевіча;
— Дзмітрый Новік, удзельнік акцыі;
— Аляксандр Атрошчанкаў,
— Анатоль Паўлаў, кіраўнік выбарчага штаба Раманчука;
— Анастасія Палажанка, намеснік старшыні зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт»;
— Наталля Радзіна, рэдактар
— Павел Севярынец, кіраўнік выбарчага штаба Рымашэўскага;
— Аляксандр Фядута, давераная асоба Някляева;
— Ірына Халіп, карэспандэнт расійскай «Новой газеты», жонка Андрэя Саннікава;
— Арцём Брэус, грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Быў вызвалены 29 снежня разам з іншымі расіянамі, зноў затрыманы праз паўгадзіны ў межах крымінальнай справы. Абвінавачанне выстаўлена 5 студзеня;
— Іван Гапонаў, грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Быў вызвалены 29 снежня разам з іншымі расіянамі, зноў затрыманы праз гадзіну ў межах крымінальнай справы. Абвінавачанне выстаўлена 5 студзеня;
— Уладзімір Лобач, удзельнік акцыі 19 снежня, адбыў
— Дзмітрый Мядзведзь, пасля адбывання
— Андрэй Федаркевіч, удзельнік акцыі, пад вартай;
— Уладзімір Хамічэнка, адбыў
— Павел Вінаградаў, актывіст кампаніі «Гавары праўду!», пад вартай;
— Пазняк Андрэй. Быў пакараны штрафам у 30 базавых велічынь, пасля навагодніх святаў высветлілася, што ён змешчаны ў СІЗА МУС і яму выстаўлена абвінавачанне;
— Аляксандр Малчанаў, удзельнік акцыі 19 снежня, затрыманы 6 студзеня ў Барысаве, змешчаны пад варту.
Нагадаем, 10 студзеня аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама распаўсюдзіў інфармацыю, што падчас расследавання справы, распачатай на падставе частак 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі), следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама ўстаноўлены звыш 120 чалавек, якія актыўна ўдзельнічалі ў масавых беспарадках 19 снежня на плошчы Незалежнасці. Паводле звестак ГУУС, абвінавачанне выстаўлена 31 чалавеку.
Новых звестак ад ГУУС аб колькасці абвінавачаных не паступала.





