Са знікненнем з прылаўкаў філе пангасіуса і тылапіі пачалі распаўсюджвацца чуткі пра забарону на ўвоз іх у Беларусь нібыта праз шкоду для здароўя. Высветлілася, аднак, што забароны не было, але было прынятае рашэнне прыпыніць увоз гэтых відаў рыбы ў Беларусь.

У аддзеле прадуктаў жывёлагадоўлі Міністэрства гандлю Беларусі растлумачылі, што рашэнне прыпыніць імпарт філе прэснаводнай рыбы выкліканае тым, што ў Беларусі ёсць свае аналагічныя віды — напрыклад, карп альбо таўсталобік, і калі на складах пангасіус скончыцца, беларусы будуць купляць беларускае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?