Даследаванне праводзіў сацыялагічны цэнтр «Зеркало-Інфо» з 23 да 31 снежня 2010 г.

Метад даследавання — апытанне-анкетаванне жыхароў Беларусі ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых. У прапарцыйна-квотнай выбарцы ўдзельнічалі 1 522 рэспандэнты. На аналіз перадалі 1 502 анкеты. Кантраляваныя звесткі: месца жыхарства, тып мясцовасці, пол, узрост, адукацыя. Статыстычная хібнасць не перавышае 1,2%.

Асноўныя паказнікі: агульная колькасць жыхароў Беларусі складае 9 503 807 чалавек (перапіс насельніцтва 2009 г.). Колькасць людзей, старэйшых за 18 гадоў, — 7 720 746 чалавек.

ЗНАЧНАЕ ПАВЕЛІЧЭННЕ АЎДЫТОРЫІ «БЕЛСАТУ»

• 5,5% апытаных дарослых беларусаў адзначылі, што стала глядзяць «Белсат», і 6,7% сказалі, што глядзяць яго час ад часу. У абсалютным выразе гэта дае прыкладна 420 000 сталых гледачоў і 510 000 людзей, якія глядзяць «Белсат» час ад часу. Агулам аўдыторыя тэлеканалу набліжаецца да мільёна.

• У красавіку 2010 г. гэтыя паказнікі склалі 2,3% і 8,1%, а ў лістападзе 2009 г., адпаведна, — 2,2% і 5,8%. З красавіка да канца снежня 2010-га сталая аўдыторыя «Белсату» павялічылася больш як удвая.

• Сярод людзей, якія маюць доступ да спадарожнікавага тэлебачання, палова глядзіць «Белсат». Стала наш тэлеканал глядзяць 22,6% рэспандэнтаў, якія маюць спадарожнікавыя талеркі, і 27,5% уладальнікаў антэнаў уключаюць «Белсат» час ад часу.

ПАПУЛЯРНАСЦЬ СПАДАРОЖНІКАВАГА ТЭЛЕБАЧАННЯ, СПАДАРОЖНІКАЎ

• Як і чакалася, назіраецца рэзкае павелічэнне колькасці карыстальнікаў спадарожнікавымі прымачамі. У 2006 г., калі нараджалася ідэя «Белсату», гэта датычыла блізу 10% хатніх гаспадарак. Улетку 2010 г. — 19%, а напрыканцы снежня (пасля падзеяў на Плошчы) — 24%.

• Варта адзначыць, што 46,6% рэспандэнтаў на пытанне пра прычыны ўсталявання спадарожнікавай антэны адказалі, што хацелі б атрымліваць больш аб’ектыўную інфармацыю, і 28,4% шукалі больш разнастайнай інфармацыі.

• Несумненны лідар сярод спадарожнікаў — «Astra 4» (былы «Sirius»). На другім месцы — «Hotbird 1». Больш за 40% рэспандэнтаў не змаглі даць адназначнага адказу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?