Адзін з самых каларытных персанажаў ў гісторыі беларускай футбольнай зборнай ніколі не хаваў — пагуляць ён любіць і ўмее.

Як галкіпер Туміловіч супакойваўся перад міжнародным дэбютам? Навошта зганяў клубны аўтобус? Чаму не раіць піць моладзі? І як праводзіў на базу «Дынама» дзяўчат? Пра гэта ён расказаў часопісу PROспорт.

1. Не парушаюць рэжым там, дзе яго няма

«Была свабода ці не — я як парушаў, так і працягваю парушаць. Але гэта тады. А цяпер жах што дзеецца. Можа, экалогія так уплывае, але моладзь такая кволая ў футбол гуляе, што калі яны яшчэ піць пачнуць, то і хадзіць па полі перастануць. Раней мы і пілі, і гулялі. Самыя ўдалыя матчы здарыліся, калі я быў трошкі выпіўшы. На памяць прыходзіць 1993: Ліга чэмпіёнаў, „Вердэр“, мой міжнародны дэбют. Калаціла страшна. 200 грамаў гарэлкі прыняў — і хваляванне знікла. Забіць мне змаглі толькі з пенальці, 1:1 згулялі».

2. Дрэнны не той, хто парушыў, а той, хто папаўся

«Дрэнны той, хто парушыў і згуляць не змог. Не ўмееш піць — не пі. Не ўмееш гуляць выпіўшым — не гуляй і вучыцца гэтаму нават не спрабуй. Гэта я моладзі кажу. Ды і потым — здароўе заканчваецца. Не ведаю нікога, хто б моцна закладваў і зрабіў пры гэтым кар’еру».

3. Раніца спартоўца пачынаецца з гімнастыкі

«Ніколі не рабіў. Гэта ў Касільяса трэба спытаць. Ён доўга гуляе. Гімнастыку, напэўна, робіць».

4. Практыкуюцца нечаканыя ператрусы пакояў спартоўцаў

«У кіраўніцтве раней заўсёды знаходзіўся які-небудзь м.дак, які па нумарах хадзіў. Прынюхваўся; некаторыя ў прыбіральнях у вёдрах для смецця капаліся — хто чаго выкінуў. Але такія шасцёркі нядоўга жылі ў камандах. Заканчвалася ўсё тым, што іх моцна білі. Не, ну, а што за мода такая — лазіць па нумарах?»

5. Каб стымуляваць спартоўца, трэнер б’ецца з ім аб заклад

«У мяне было — у «Зары» з Ленінска-Кузнецкага. Трэнер там такі быў, Васюцін. Я трапіў у аварыю ў нецвярозым стане — і ён мне кажа: «Не будзеш піць да канца сезону — тысяча даляраў твая». А ў 1997-м гэта былі добрыя грошы. І я не піў з мая па лістапад. Рэальна — ні кроплі. Я сваё слова стрымаў, а ён — не. Давялося яго адмасіраваць. Ён спрабаваў, вядома, растлумачыць: «Грошай я табе не дам, таму што…» — але дагаварыць не паспеў».

6. Любы спартовец ведае 10–15 апраўданняў прагулу

«Я ведаў мінімум 50. Быў выпадак: раніца, цяжкі стан, на трэніроўку не іду. Што рабіць? Наклаў гіпс, на мыліцах прыйшоў на трэніроўку — траўма, кажу. На наступны дзень зняў — «дактары памыліліся».

7. Стражэйшыя за ўсіх да парушэнняў рэжыму — трэнеры, якія п’юць

«Былыя алкаголікі, якія сталі трэнерамі, ведаюць усе фішкі. На тры хады наперад бачаць. У некаторых камандах ёсць такое, што рахунак з вячэры гульцоў раніцой ужо ў клубе. Але толькі м.дакі такой хярнёй займаюцца».

8. Добры доктар заўсёды апахмяліць

«Прывядзе ў нармальны стан, кропельніцу паставіць, а далей магчымыя варыянты — у кожнай камандзе былі футбалісты, якіх можна здаваць, і тыя, якіх здаваць ніхто не рызыкаваў. У мяне атрымлівалася знаходзіць з дактарамі агульную мову».

9. Крама павінная знаходзіцца за 15 км ад базы, каб у яе ніхто не пабег

«Калі паршыва — адлегласць не мае значэння. Хіба што на кані ў краму не ездзілі. Вось гісторыя. У мінскім «Дынама» я аднойчы ноччу занудзіўся чагосьці. Сеў за стырно клубнага аўтобуса — і паехаў. Не ў краму, проста ў горад. А вартаўнік базы падумаў, што аўтобус сагналі. На вушы паднялі ўсю міліцыю — і на ўездзе ў горад быў слаўны прыём. Змалацілі капітальна. Аднаго амапаўца я на ўсё жыццё запомню. Біў моцна — і калі б толькі па нырках! "

10. Той, каго ніколі не лавілі, выклікае ў трэнера найбольшыя падазрэнні

«Непітушчы заўсёды выклікае падазрэнні. Але я сумняюся, што цяпер у камандах так, як было раней. А тады лавілі ўсіх. Усе разам пілі — і разам жа трапляліся. Гэта цяпер, напэўна, паасобку п’юць».

11. За фастфуд штрафуюць больш строга, чым за алкаголь

«Ведаю, што на Захадзе забараняюць колу, а не піва. А ў нас наадварот».

12. Перад матчамі сэкс і алкаголь роўныя па ступені шкоднасці

«Гэта, па-мойму, толькі на постсавецкай прасторы так было. Навошта забараняць? Камусьці трэба перад матчам выпіць, камусьці патрэбная перад матчам жанчына. Усюды да гэтага ставяцца нармальна: кожны рыхтуецца так, як лічыць патрэбным. Таму ў іх прафесіяналы, а ў нас да гэтага часу паў-: паўпокеры і паўпрафесіяналы».

13. Дзяўчаты трапляюць на базу па вераўчаных лесвіцах, а спіртное прыносяць з сабой

«Пра вераўчаныя лесвіцы ўпершыню чую. Ды і наогул — не трэба ў нумары парушаць. Навошта? Пайшоў — выпіў — вярнуўся — лёг спаць. Але, хоць гэта і не ўводзілася ў сістэму, у нас у мінскім „Дынама“ ўсё было на базе — і выпіўка, і дзяўчаты. І лавілі на гэтым. Толькі я ўжо не памятаю дэталяў, таму што калі ты дзяўчыну прыводзіш на базу, гэта значыць адно: ты ўжо ў такім шалёным стане, што раніцой і не ўспомніш, як ты яе правёў: праз дзверы або акно».

14. Самы піяцкі від спорту — хакей з мячом

«Таму што халодна, ці што… Складана сказаць. Ведаю адно: ніколі і ні ў адной кампаніі мяне ніхто не перапіў — ні адзін спартовец. Спрабавалі многія. Заканчвалася гэта для людзей сумна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?