Люцына Халіп, маці зняволеннай Ірыны Халіп, у сённяшнім інтэрв’ю вядучаму Расійскай службы ВВС Севу Наўгародцаву распавяла, чаму яна вымушаная ў тэрміновым парадку афармляць апеку над трохгадовым унукам Данілам.

Яна адзначыла, што не мае дакладнай інфармацыі пра стан дачкі і яе сужэнца экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Адвакаты цераз падпіску аб неразгалошванні таксама мала што кажуць, а апошнія 10–12 дзён яны не мелі доступу да сваіх падабаронных.

Люцына паведаміла, што пасля «сігналу» КДБ аб тым, што ўнук застаўся без апекі бацькоў, падала заяўку на апякунства. Яна ўжо сабрала неабходныя медыцынскія даведкі і атрымала заключэнне, што па стане здароўя можа быць апекуном.

«Потым яны прыйдуць, паглядзяць, у якіх умовах мы жывем, і раённая адміністрацыя будзе вырашаць, можна мне пакінуць майго ўнука ці не», — распавяла жанчына. Гэтае рашэнне можа быць прынята да канца студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?