Дзмітрый Мядзведзь быў на акцыі пратэсту 19 снежня разам са сваім сынам Леанідам. На плошчы Незалежнасці абодва яны не находзіліся ў гушчары падзеяў,

але калі пачалася зачыстка, натоўпам былі адкінуты на шчыты «ахоўнікаў парадку», патрапіўшы такім чынам ў поле зроку не толькі сілавікоў, але і відэаператараў спецслужб.

Дзмітрый і Леанід былі асуджаны на 10 сутак кожны за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якія адбывалі ў Жодзіна. Калі для Леаніда 29 снежня стаў днём вызвалення,

то ягонага бацьку пакінулі пад вартай як падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках,

а 6 студзеня яму прад’яўлена абвінавачанне па абедзвюх частках арт. 293 — арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?