Экскурсія 15 і 22 студзеня.

У праграму экскурсіі ўваходзяць:

Падарожная інфармацыя пра г. Скідзель, в. Мількаўшчына – радавое гняздо Э. Ажэшкі, г. Шчучын, в. Васілішкі – радзіма Ч. Немана, в. Мураванка – царква-крэпасць, г. Ліда, г. Валожын, г. Ракаў (касцёл Богамаці Ружацова і св. Дамініка 1904 – 1906 гг, царква Спаса-Праабражэнская 1793 г.)

Экскурсія па г. Заслаўе. На выпаленых сонцам узгорках Мінскага марэннага ўзвышша, пасярод тарфяных лугоў – былых балотаў поймы ракі Свіслач і яе прытокаў, у 27 кіламетрах ад беларускай сталіцы размяшчаецца горад Заслаўе (старажытны Ізяслаўль, у пазнейшыя часы Жаслаўль, Заслаў). Упершыню ён згадваецца ў летапісах пад 1127 г. Але тады ён быў ужо развітым горадам, цэнтрам удзельнага княства. Аналіз летапісных падзей, падмацаваны археалагічнымі даследаваннямі, дазволіў навукоўцам прызнаць датай заснавання Заслаўя 985 г.

Наведванне гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе»:

Этнаграфічны комплекс «Млын» (млын, хата завознікаў, свіран, кузня).

Тэатралізаваная экскурсія «Каляды». Каляды – яскравае зімовае свята, якое ўзнікла ў дахрысціянскія часы. Нашы продкі вельмі адказна падыходзілі да правядення гэтага свята і добра ведалі, як трэба яго святкаваць, каб шчасліва пражыць увесь наступны год. Успомніць калядныя традыцыі і ад душы павесяліцца прапаноўвае тэатралізаваная экскурсія «Каляды». Дапаможа ў гэтым гаспадыня хаты завознікаў пані Зося. А з хаты ўжо даносіцца музыка – гармонік, скрыпка, бубен клічуць усіх да святочнага стала з гарачымі дранікамі ў гаршчочках, пшанічнымі блінамі і духмяным чаем. Спевы, жарты, танцы – неад'емная частка свята, таксама як і калядны гурт з мядведзем, казой, чортам, цыганам і іншымі персанажамі. Некалі важнае абрадавае дзейства цяпер успрымаецца як забава, праходіць весела, з гумарам.

Дзіцячы музей міфалогіі і лесу. Экспазіцыя музея складаецца з дзвюх частак – зоны рэальнага лесу, дзе прадстаўлены чучалы зайца-русака, рабчыка, янотападобнага сабакі, куніцы, вавёркі, канюка звычайнага, сойкі, дразда-рабінніка, дразда пеўчага, сініцы, ластаўкі, і зона міфалагічная, вобразнымі дамінантамі якой з'яўляюцца скульптуры ваўкалака, ляснога дзядка, лесавіка, вадзяніка і дамавіка. Усе персанажы размешчаны ў характэрным для іх асяродку. У музеі выкарыстаны тэатральны прыём каляровага падсвечвання і гукавое суправаджэнне экскурсій.

У кошт уваходзіць:

Праезд на аўтобусе

Экскурсіўнае абслугоўванне

Уваходныя квіткі і экскурсіі па музею-запаведніку «Заслаўе»

Гарбата, кава.

ТАА «Мерцана»

Адрас: 230025, г. Гродна, вул. Міцкевіча, 8.

Тэл.: +375 152 96 91 19, +375 29 3311883;

e-mail: [email protected]

www.mercana.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0