Звесткі аб экс-кандыдаце ў прэзідэнты Андрэі Саннікавым і яго жонцы Ірыне Халіп адсутнічаюць з 29 снежня.

Як паведаміла Люцына Халіп, яе дачку адвакат Уладзімір Тоўсцік апошні раз бачыў перад Новым годам. Жанчына чакае, што да канца гэтага тыдня можа нешта змяніцца. Адвакат Саннікава Павел Сапелка не можа сустрэцца са сваім падабаронным таксама ад 29 снежня.

Андрэй Саннікаў і Ірына Халіп з’яўляюцца абвінавачваемымі па справе аб масавых беспарадках 19 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?