Самая дарагая кватэра, выстаўленая на продаж у Маскве ў 2010 годзе, каштавала больш за 40 млн даляраў, аднак гэтая цана далёка не мяжа —2011 год яшчэ здзівіць жыхароў сталіцы РФ і яе гасцей коштам эксклюзіўных элітных аб’ектаў, выстаўленых для рэалізацыі, піша РІА «Навіны» са спасылкай на ацэнкі рыэлтараў.
Паводле іх дадзеных, першае месца ў
Другую пазіцыю заняла пяціпакаёвая кватэра з эксклюзіўным аздабленнем у стылі ампір плошчай 270 кв.м у Буцікоўскім завулку, дом 5. Гэты аб’ект быў выстаўлены на продаж за 30 млн даляраў.
Далей ідзе кватэра на Вялікай Якіманцы, 22, плошчай 585 кв.м. за 25 млн даляраў. А на чацвёртым і пятым месцах апынуліся два пентхаўсы ў Гранатным завулку, дом 6 і дом 8. Яны прадаваліся за 736 тыс. даляраў (508 кв.м) і за 660 тыс. даляраў (760 кв.м) адпаведна.
Суразмоўцы агенцтва адмовіліся ўдакладніць, ці знайшліся ў выніку пакупнікі на пяць самых дарагіх кватэраў у Маскве.
У 2011 годзе рыэлтары чакаюць далейшага павышэння цэн на самыя дарагія маскоўскія кватэры. У прыватнасці, паводле аднаго з прагнозаў, цана самай дарагой прапановы на рынку «эліткі» ў наступным годзе перавысіць 60 тыс. даляраў за квадратны метр. Сярэдняе ж падаражэнне элітнага жылля, на думку экспертаў, будзе ўмераным — 11–12% па выніках 2011 года, бо прапанову ў гэтым сегменце ўсё яшчэ перавышае попыт.





