10 студзеня зспецпрыёмніка-размеркавальніка па вуліцы Акрэсціна выйшаў моладзевы лідар Франак Вячорка. Ён адбываў12-суткавае зняволенне за ўдзел у акцыі салідарнасці 21 снежня.
Франак кажа, што падчас зняволення да іх прыходзіў следчы КДБ, каб правесці допыт. Напрыклад, у Міхася Пашкевіча пыталіся пра дзейнасць арганізацыі «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу».
А вось у самога Вячоркі цікавіліся пра падзеі 19 і 20 снежня. «Допыт вёў следчы Батвянкоў.
Казаў, маўляў, ведаю, што вы задумваеце кансалідацыю рэштак апазіцыі. Раіў не рабіць гэтага. У адваротным выпадку абяцаў «розныя хваробы і летальныя вынікі», — зазначае Ф.Вячорка.





