І абяцае не выдаваць іх Беларусі, нягледзячы на патрабаванні Інтэрпола.

Пра гэта падчас сустрэчы з дэлегацыяй беларускіх дэмакратычных сілаў заявіў міністр унутраных справаў Чэхіі Радэк Ён.

«Чэхія ведае, што КДБ мае даволі вялікія магчымасці для маніторынгу сітуацыі, і як толькі пачнуцца працэдуры палітычнага прытулку, тут жа з’яўляецца ліст Інтэрполу, што гэтага чалавека трэба выдаць. Чэхія не будзе здзяйсняць экстрадыцыі беларускіх палітуцекачоў. Больш за тое, Чэхія гатовая прыняць і схаваць усіх беларускіх палітуцекачоў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня 2010 года» — сказалі прадстаўнікі МУС.

На сустрэчы з чэшскім міністрам і дырэктарам аддзела па міграцыі Томашам Хайшманам прысутнічалі Сяргей Калякін, Станіслаў Шушкевіч, Аляскандр Казулін, Дзяніс Садоўскі і Віктар Івашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?