У адносінах да былога намесніка генеральнага дырэктара ААТ «МАЗ» А. Міхайлава распачалі некалькі крымінальных спраў.

Як паведамілі «Ежедневнику» ў праваахоўных органах Мінска, цяпер былы кіраўнік арыштаваны і знаходзіцца пад вартай. Яму інкрымінуюць учыненне злачынстваў па ч.3 арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, якое было здзейсненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці) і ч. 3 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў буйным памеры) КК РБ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?