Колькасць беларускіх карыстальнікаў Facebook перавысіла 200 тысяч. Паводле інфармацыі статыстычнага сэрвісу socialbakers, у найбуйнейшай сусветнай сацыяльнай сетцыЮ на 10 студзеня было зарэгістравана 207.740 беларусаў. Больш чым за тры месяцы беларуская аўдыторыя Facebook падвоілася.

Наша краіны паднялася ў рэйтынгу Facebook са 115-га на 107-е месца і знаходзіцца зараз паміж Казахстанам і Аманам.

Зараз у свеце 596 371 40 карыстальнікаў Facebook. Беларусаў у гэтай сетцы пакуль менш, чым нават жыхароў Камбоджы (215,5 тыс.), Танзаніі (220,6 тыс.), Трынідада і Табага (380 тыс.) або Венесуэлы (7.440.000).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?