Палітвязень Мікалай Аўтуховіч з Івацэвіцкай калоніі даслаў ліст у рэдакцыю «Нашай Нівы».

«Віншую ўсіх журналістаў газеты «Наша Ніва» з святамі — Новым годам і Божым нараджэннем!

Жадаю ўсім моцнага здароўя, добрага настрою, веры і стойкасці, мужнасці ў выпрабаваннях. Лепшае наперадзе!

Вялікі дзякуй за падтрымку».

На канверце адзнака, што ліст быў адпраўлены 6 студзеня.

Мікалай Аўтуховіч адбывае пяцігадовае зняволенне ў Івацэвічах. Яго судзілі за падрыхтоўку тэрарыстычнага акту, але абвінавачванні былі знятыя. Урэшце Аўтуховіч атрымаў тэрмін за захоўванне пяці патронаў.

Да зняволення Мікалай Аўтуховіч быў лідарам незалежнага грамадства ў Ваўкавыску. Працаваў прадпрымальнікам, збіраў кампрамат на мясцовых чыноўнікаў.

Праваабаронцы прызналі Аўтуховіча вязнем сумлення.

«Наша Ніва» звярталася да Аўтуховіча з лістом з просьбай выказаць сваю пазіцыю перад выбарамі. Імаверна, той наш ліст так да Аўтуховіча і не даставілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?