Трое супрацоўнікаў аўтамабільнага завода Volvo у Швецыі былі звольненыя пасля таго, як размясцілі ў папулярнай сацыяльнай сетцы крытычныя заўвагі ў адрас свайго працадаўцы.

Падставай да звальнення стала змена статусу ў фэйсбуку адным з экс-работнікаў на наступны: «Яшчэ адзін працоўны дзень у гэтым дурдоме».

Двое ягоных калегаў, якія пракаментавалі гэтае паведамленне «ў крытычнай у дачыненні да Volvo форме», таксама пазбавіліся працы.

Шведскія праваабаронцы адзначаюць, што звальненні былі незаконнымі, бо ў карпаратыўных пагадненнях адсутнічалі пункты, што рэгулююць выкарыстанне работнікамі фэйсбука або твітэра.

Прадстаўнік Volvo, у сваю чаргу, заявіў, што «супрацоўнікі павінныя, прынамсі, разумна мысліць і паважаць прынятыя ў кампаніі нормы паводзін».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?