У сераду па абедзе амбасадар Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын і віцэ-міністр замежных справаў Валеры Варанецкі наведалі літоўскую прэзідэнтуру. Іх суправаджаў літоўскі амбасадар у Мінску Эдмінас Багдонас. Супрацоўнікі парталу delfi.lt зафіксавалі выхад з будынка гэтых неабвешчаных у прэзідэнцкім парадку дня гасцей.

Уладзімір Дражын (злева), Эдмінас Багдонас і Валеры Варанецкі ля прэзідэнтуры Літвы.

Уладзімір Дражын (злева), Эдмінас Багдонас і Валеры Варанецкі ля прэзідэнтуры Літвы.

Прэсавы сакратар прэзідэнта Лінас Бальсіс запэўніў delfi.lt, што беларускія дыпламаты з Грыбаўскайце не сустракаліся. «У прэзідэнта яны не былі. Напэўна, у звычайным парадку сустракаліся з нашым дараднікам з замежнай групы Дарусам Сямашкам. Усё, што я магу сказаць. Сам не бачыў», -- сказаў ён.

Дараднік у пытаннях замежных справаў Дарус Сямашка адмовіўся каментаваць змест сустрэчы. Ён толькі паўтарыў, што прэзідэнт з гасцямі не бачылася і што сустрэча адбылася з ініцыятывы беларускіх гасцей.

Э.Багдонас, пачуўшы пытанне карэспандэнта, сказаў, што не можа гаварыць, бо ўдзельнічае ў сустрэчы, аднак не ўдакладніў, у якой, і паклаў трубку.

Дыпляматы выйшлі з будынка каля 15.45, аднак не праз дзверы, прызначаныя для афіцыйных гасцей, а праз уваход для прадстаўнікоў прэсы і работнікаў прэзідэнтуры.

Прэзідэнт Д.Грыбаўскайце да 14.30 удзельнічала ў цырымоніі ўзнагароджання школьнікаў.

Прэзідэнт Д.Грыбаўскайце не пагаджаецца з крытыкай свайго папярэдніка Валдаса Адамкуса яе палітыкі ў дачыненні да Беларусі. Яна заявіла, што катастрофа – гэта ня выяўленая ёю прыязнасьць да суседняй дзяржавы і Аляксандра Лукашэнкі, а тыя дзесяць гадоў, калі Літва «была павернутая да Беларусі спінай».

Пазней прэсавы сакратар беларускага МЗС Савіных пацьвердзіў, што Варанецкі знаходзіцца зь візітам у Літве, але не змог патлумачыць мэту візіту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?