Беларусь узгадніла з расійскім бокам магчымасць імпарту ў 2011 годзе 21,7 млн тон нафты,

паведамляе vz.ru са спасылкай на намміністра эканомікі Беларусі Анатоля Філонава.

Такая лічба фігуравала падчас абмеркавання паліўна-энергетычнага балансу саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Калі гэтыя планы будуць рэалізаваныя, то пад пытаннем акажуцца раней запланаваныя пастаўкі нафты з Венесуэлы. Бо заяўленых 21,7 млн тон (а будзе яшчэ каля 2 млн тон уласнай нафты) дастатковы для загрузкі "пад завязку" беларускіх НПЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?