Двум грамадзянам Расіі следства выставіла абвінавачанне ў межах крымінальнай справы наконт беспарадкаў 19 снежня ў Мінску.

Пра гэта паведаміў РІА «Новости» прадстаўнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Віктар Новікаў.

Расіяне абвінавачваюцца па частках 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле — 15 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?