Былы кандыдат у прэзідэнты сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі мае намер звярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб асабістай сустрэчы.
Пра гэта ён заявіў 4 студзеня групе беларускіх і літоўскіх журналістаў.
Нагадаем, Рымашэўскі быў затрыманы 19 снежня пасля акцыі апазіцыі ў Мінску. Разам з шасцю іншымі
«Калі б
Спадзяюся, што змагу сказаць усё, што я хачу сказаць, асабіста Лукашэнку», — паведаміў сёння Рымашэўскі.
Ён пацвердзіў, што напісаў тлумачальную запіску на імя Лукашэнкі. «На жаль, расказаць, пра што яна, і каментаваць яе я зараз не магу, бо даў падпіску аб неразгалошванні. Але хачу сказаць усім сваім нядобразычліўцам: „Не радуйцеся“, а ўсім сваім прыхільнікам: „Не хвалюйцеся“. Мая пазіцыя да 19 снежня,
Я гатовы несці адказнасць за свае словы і перад Богам, і перад людзьмі», — падкрэсліў палітык.
Сваёй першачарговай задачай Рымашэўскі лічыць вызваленне ўсіх затрыманых 19 снежня. «Я не лічу сябе на волі, я не буду адчуваць сябе свабодна і шчасліва, пакуль хоць адзін з маіх калегаў знаходзіцца ў зняволенні. Для мяне адна з самых галоўных мэтаў — я памятаю гэта кожны дзень — зрабіць усё магчымае, каб яны выйшлі на свабоду «, — заявіў ён.
Паводле словаў
Ён «быў прыемна здзіўлены тым узроўнем самаарганізацыі людзей, узроўнем салідарнасці, якая праявілася нягледзячы на тое, што ўсе лідэры знаходзяцца ў зняволенні». «Надзея не ў лідарах, а як раз у гэтых людзях. Калі ёсць такія людзі, якія здольныя самі дзейнічаць, самаарганізавацца, — у гэтым надзея, у гэтым будучыню», — перакананы палітык.





