4 cтудзеня прайшоў ператрус на кватэры даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева — Ніны Пахлопка.

Ператрус адбыўся ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках. У Ніны Пахлопка канфіскаваны камп’ютар, пустыя флэшкі, візітоўкі.

Праваабаронца Раіса Міхайлоўская другі дзень запар знаходзіцца на допыце ў КДБ у якасці сведкі па гэтай крымінальнай справе.

Сёння таксама прайшоў ператрус у праваабаронцы Насты Лойка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?