Раніцай 4 студзеня прэс-сакратар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Юлія Рымашэўская падцвердзіла ў размове з карэспандэнтам «Нашай Нівы», што запланаваная на 4 студзеня прэс-канферэнцыя Андрэя Дзмітрыева не адбудзецца.

«Намі было прынятае рашэнне, што ў дадзенай сітуацыі правядзенне прэс-канферэнцыі немэтазгоднае. Аднак у бліжэйшыя дні Андрэй Дзмітрыеў дасць разгорнутае інтэрв’ю, у якім пастараецца даць усе магчымыя адказы», — паведаміла Юлія Рымашэўская.

Нагадаем, што Андрэй Дзмітрыеў, які кіраваў штабам Уладзіміра Някляева, быў затрыманы раніцай 20 снежня і змешчаны ў СІЗА КДБ. Яго падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня. Раніцай 3 снежня Дзмітрыеў быў выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

На дадзены момант у СІЗА КДБ утрымліваюцца іншыя давераныя асобы Уладзіміра Някляева (Аляксандр Фядута і Сяргей Вазняк), а таксама сам былы кандыдат у прэзідэнты. Усіх іх падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?