Былая намесніца рэдактара «СБ-Беларусь Сегодня» Ганна Шадрына абвяргае на старонках сваёй газеты інфармацыю, якую распаўсюдзіла, па яе словах, Святлана Калінкіна з «Народнай волі».

«1 студзеня ў артыкуле Калінкінай з’яўляецца наступны абзац: «Калега з вядучай дзяржаўнай газеты пад вялікім сакрэтам прызналася, што ў іх звальняецца намеснік галоўнага рэдактара. Пасля падзей 19 снежня вядомая і дасведчаная журналістка на планёрцы заявіла, што больш не можа працаваць у выданні, якое апраўдвае гэты рэжым». Гэта пра мяне ў загадкавым «палітычным інтэр’еры»! Хоць за «вядомую» дзякуй, усміхаюся».- піша Шадрына.

Далей яна іранічна пачынае вучыць Калінкіну, як трэба працаваць журналісту, прапануе «правяраць праўдзівасць інфармацыі» і браць каментары. «Далібог, ніякавата вас вучыць прафесіі, але я і напраўду не разумею, няўжо цяжка зняць слухаўку», — піша Шадрына.

Былая намесніца рэдактара расказала, што марыць быць выкладчыкам журфака. А сыходзіць з газеты, бо хоча вызваліць месца для пары-тройкі вар’яцтваў.
«Менавіта цяпер я ў такім узросце, калі яшчэ можна паспець здзейсніць пару-тройку вар’яцтваў. Я жадаю ездзіць на канферэнцыі і ў экспедыцыі, баламуціць інтэрнет-праекты з калегамі-фрылансерамі, пісаць кнігі і сцэнары», — тлумачыць Шадрына свой сыход.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?