62,5% акцый ААТ «Крупскі плодаагароднінавы завод», якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, будуць бязвыплатна перададзеныя інвестару — ТАА «Демотон» (Расія) — да 1 красавіка 2011 пры выкананні шэрагу інвестыцыйных умоваў.
Указ № 707 быў падпісаны 30 снежня 2010.

Намінальны кошт 62,5% пакета акцый — 27897 акцый — складае 278,97 млн рублёў.

Згодна з дакументам інвестар абяцае пагасіць пазычанасць завода перад бюджэтам на суму 1,809 млрд рублёў. Прычым інвестару даецца адтэрміноўка пагашэння пазычанасці да 1 студзеня 2016 з наступнай растэрміноўкай яе пагашэння да 1 студзеня 2021.

Пры гэтым з прадпрыемства цалкам спісваецца пазычанасць перад бюджэтам па эканамічных санкцыях за парушэнне падатковага заканадаўства
ў суме 3 258 800 рублёў; па пені — у суме 1 832 204 741 рубель; па працэнтах за карыстанне адтэрміноўкай па выплаце падаткаў у суме 119 266 343 рублі.

Разам з тым, інвестар абавязваецца ўкласці ў мадэрнізацыю завода не менш за 300 тыс. даляраў на працягу распачатай пяцігодкі, не толькі захаваўшы цяперашні штат прадпрыемства, але і стварыўшы пры гэтым дадаткова 50 працоўных месцаў, а таксама своечасова і ў поўным аб’ёме выплачваць ўсе падаткі.

Калі інвестар не выканае ўзятыя на сябе абавязальніцтвы, то ў якасці штрафу будзе абавязаны пералічыць у мясцовы бюджэт суму, роўную трохразоваму намінальнаму кошту атрыманых бязвыплатна акцый.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?