Еўрасаюз можа аднавіць дзеянне забароны на ўезд у краіны супольнасці для прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка і групы беларускіх дзяржслужбоўцаў, якія, па меркаванні Еўрасаюза, нясуць адказнасць за гвалтоўныя дзеянні і арышты ў дачыненні актывістаў беларускай апазіцыі,

паведаміў кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більт.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся 19 снежня, на якіх пераканаўчую перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка. Гэта не задаволіла апазіцыю, якая ў той жа дзень зладзіла ў Мінску несанкцыянаваны мітынг і распачала спробы штурму Дома Урада. Акцыя была разагнаная, былі затрыманыя сотні чалавек, уключаючы апазіцыйных лідараў.

«Мы павінны прытрымлівацца логіцы нашай папярэдняй палітыкі. У мінулы раз, калі больш не было палітычных зняволеных (у Беларусі), мы (Рада міністраў замежных спраў ЕС) прынялі пазітыўныя меры. Зараз, калі зняволеных стала нашмат больш, тыя, хто браў удзел у акцыях (супраць апазіцыі), і тыя, хто супрацоўнічаў з імі, іх прыйдзецца вярнуць у спіс (тых, каму забаронены ўезд у ЕС)»?, — заявіў Більт інтэрнэт-рэсурсу EUobserver.

Адказваючы на пытанне, ці будзе Лукашэнка сярод афіцыйных беларускіх асоб, на якіх распаўсюдзяць забарону на ўезд у Еўрасаюз, кіраўнік МЗС Швецыі сказаў, што, па яго меркаванню, прэзідэнт Беларусі «вельмі верагодна быў уцягнуты ў акцыі, якія мелі месца».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?