Пра гэта паведамляе газета «Süddeutsche Zeitung». Як піша выданне, федэральны урад Нямеччыны хоча пакараць беларускія улады за пераслед апазіцыі.

У гэтай сувязі Берлін заклікае ЕС да вяртання да палітыкі санкцый у дачыненьні да рэжыму.

Гэтую тэму еўрапейскія міністры абмяркуюць 31 студзеня.

Пачынаючы ад 2004-га, Брусэль неаднаразова уводзіў санкцыі супраць Беларусі, у тым ліку і забарону на уезд ў краіны ЕС для Лукашэнкі ды іншых высокіх беларускіх чыноўнікаў. Аднак у 2008 годзе гэтыя санкцыі былі замарожаныя.

Нямецкія выданні цытуюць словы міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле, які ў сувязі са спрэчнымі прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня, масавымі арыштамі і збіццём крытыкаў рэжыму, а таксама рашэннем Мінска зачыніць офіс АБСЕ заявіў, што «адсталы антыдэмакратычны курс мінскага кіраўніцтва» вядзе «краіну ў ізаляцыю і шкодзіць насельніцтву».

«Тыя, хто маніпулюць выбарамі і масава кідаюць у турмы людзей, жадаючых скарыстацца сваім правам на свабоду слова і свабоду сходаў, не ёсць партнэрамі для ЕС», падкрэсьліў Вестэрвэле.

Таксама, пішуць нямецкія СМІ са спасылкай на МЗС ФРГ, адбылася тэлефонная размова паміж міністрам Гіда Вэстэрвэле і яго амерыканскай калегай Хілары Клінтан.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?