Перавыдалі «Жаўнераў БНР» Алега Латышонка.
У аснову даследавання, прысвечанага беларускаму руху за незалежнасць, пакладзена манаграфія беларускага гісторыка з Польшчы «Беларускія вайсковыя фармаванні 1917-1923». Перавыданне кнігі змяшчае і новыя матэрыялы. «… праца над «Жаўнерамі БНР» наноў абудзіла маю цікавасць да гісторыі беларускай вайсковай справы, у выніку чаго напісаліся новыя артыкулы якія я цяпер уключыў у кніжку», — адзначыў аўтар ва ўступным слове. Дадаліся таксама і новыя фотаздымкі.
Алег Латышонак. Жаўнеры БНР. Выданне другое, перапрацаванае. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2010. — 376 с.