3 студзеня, выйшлі на волю ўдзельнікі акцыі пратэсту, якім суды вынеслі пакаранні ў выглядзе 15 сутак адміністратыўнага арышту.

Пры вызваленні з цэнтру ізаляцыі прававапарушальнікаў высветлілася, што адміністрацыя ўстановы ўтойвала сапраўдную колькасць арыштаваных, якія там утрымліваліся 15 сутак

. Так, згодна са спісамі, прадстаўленымі ў ЦІП, сёння павінны былі выйсці 28 чалавек, на самой справе адміністратыўна арыштаваных на дадзены тэрмін і вызваленых аказалася 45.
Першая група ў колькасці 16 чалавек была адпушчана з самога цэнтру ізаляцыі ўсярэдзіне дня, астатнія арыштаваныя вывозіліся арганізавана на адным аўтазаку і 2 уазіках ужо бліжэй да вечара, і людзі, якія сабраліся сустрэць сваіх блізкіх і сяброў, не замаглі гэта зрабіць, а вымушаны былі шукаць вызваленых па горадзе.

У Жодзіна з ізалятару сёння былі вызвалены 103 чалавекі. Сустрэць блізкім і сябрам вызваленых таксама ўдалося не ўсім. Адміністрацыя ізалятару арганізавала дастаўку людзей у Мінск, але калі адзін аўтобус спыніўся і высадзіў «арыштантаў» каля станцыі метро «Усход», дзе іх чакалі родныя і валанцёры, то другі аўтобус там не спыніўся і павёз людзей у невядомым накірунку, відаць, падалей ад месцаў, дзе вызваленых маглі чакаць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?