Рашэньне уладаў Беларусі адмовіць ў падаўжэньні мандата місіі Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) кажа аб адкаце назад у фармаваньні дэмакратычнага кіраваньня ў гэтай краіне.

Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартамэнта ЗША Філіп Кроўлі.

«ЗША вельмі шкадуюць аб рашэньні уладаў Беларусі закрыць місію АБСЭ ў Менску. Яна была адкрыта для дапамогі беларускаму ураду ў будаўніцтве дзяржаўных інстытутаў, падтрымцы вяршэнства закона і грамадзянскай супольнасьці. Як кажа крытычная адзнака мінулых выбараў, мандат місіі не завершаны. На жаль, гэта крок назад у стварэньні дэмакратычнага урада і непавагу правах чалавека ў Беларусі», — сказаў Кроўлі на брыфінгу ў панядзелак.

Дзеючы старшыня АБСЭ, кіраўнік літоўскага МЗС Аўдронюс Ажубаліс заявіў у панядзелак журналістам, што арганізацыя пачала нефармальныя кансультацыі для аднаўленьня працы сваёй місіі ў Беларусі. Місія АБСЭ працавала ў Менску з 1998 году.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?