Пастановай Савета міністраў № 1908 ад 30 снежня за кошт бюджэтных сродкаў павялічаны статутныя фонды «Беларусбанка» — на 1 трыльён рублёў, «Белаграпрамбанка» — на 1 трыльён рублёў, «Белінвестбанка» — на 60 мільярдаў рублёў.

Рэальных грошай банкі не ўбачаць — гаворка вядзецца пра спісанне запазычанасці, у тым ліку і пратэрмінаванай, дзяржаўных сектараў эканомікі перад гэтымі банкамі.

Год таму, у канцы 2009 году, — праблема ліквіднасці дзяржаўных прадпрыемстваў была закрыта за кошт крэдытнай лініі Нацбанка на суму $1,33 мільярда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?