«Што да абвінавачаньняў, выказаных асобнымі прадстаўнікамі заходнееўрапейскіх краін і ЗША ў адрас беларускіх уладаў, у наўмысным абмежаванні доступу да апазіцыйных сайтаў падчас масавых беспарадкаў 19 снежні 2010 лічым неабходным адзначыць, што дадзеныя абвінавачванні беспадстаўныя», — заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) Валерый Вакульчык.

ААЦ — гэта новая спецслужба, якая вырасла з КДБ.

Аказваецца, «якіхсьці дзеянняў, накіраваных на абмежаванне доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі, не ладзілася».

Паводле яго інфармацыі, «у гэты дзень адзначалася павышаная цікавасць карыстальнікаў да інфармацыйных рэсурсаў, што часам прыводзіла да цяжкасцяў доступу».

«Адначасова з гэтым былі выяўленыя атакі (вялікая колькасць icmp запытаў, спробы падбору пароляў да сродкаў абароны, SYN flood атакі і атакі з выкарыстаннем фрагментаваных пакетаў), накіраваныя на вывад з ладу інтэрнэт-вузла адміністрацыі прэзідэнта Беларусі», — паведаміў В.Вакульчик.

«Для процідзеяння такім нападам сумесна з РУП» Белтэлекам «праведзены комплекс тэхнічных мерапрыемстваў, якія забяспечылі стабільную працу названых інфармацыйных рэсурсаў», — адзначыў ён.

Як вядома, у дзень выбараў у Беларусі знік доступ да найбольшых незалежных сайтаў краіны, сведкамі чаго сталі сотні тысяч інтэрнет-карыстальнікаў. Былі заблакаваныя таксама платформы Gmail.com, Facebook і LJ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?