Тарыф на транзіт нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі з Расіі павышаецца на 2,5%.З 1 студзеня 2011 года ён складае 1,64 долара за тону, перамешчаную на 100 кіламетраў, паведамляе
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі Беларусі № 157 ад 1 лістапада 2009 года «Аб тарыфе на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па магістральных нафтапрадуктаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».
Пастанова прынята ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемадзеянні пры эксплуатацыі магістральных нафтапрадуктаправодаў, размешчаных на беларускай тэрыторыі, ад 8 чэрвеня 2004 года.
Апошні раз тарыф на транзіт нафтапрадуктаў у Беларусі павышаўся 1 ліпеня 2010 года на 12,7% — з 1,42 да 1,60 долара за тону на 100 кіламетраў.
Транспарціроўку расійскіх нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі ажыццяўляе





