Такія чуткі ходзяць у Мінску.

Іх выклікала тое, што ранейшага міністра юстыцыі Галаванава няма ў спісе пераназначаных міністраў, які стаў вядомы ўчора.

90% міністраў захавалі свае партфелі, нягледзячы на тое, што кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей учора ж абяцаў абнаўленне кіраўніцтва краіны на 90%.

Наталля Пяткевіч была першай намесніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, адказнай за ідэалогію.
На яе месца цяпер прызначаны былы міністр адукацыі і кіраўнік ініцыятыўнай групы Лукашэнкі-кандыдата Аляксандр Радзькоў.

У свой час аглядальнік Аляксандр Фядута — цяпер палітвязень — пісаў, што нестандартны стыль кіраўніцтва Пяткевіч, маладой і яркай жанчыны, выклікаў непрыманне ў палку пераважна стараватых і косных ідэолагаў на месцах.

У палітычных колах мусіраваліся чуткі пра нефармальнае суперніцтва Пяткевіч і Макея.
Апошняга лічылі лідарам памяркоўна-нацыянальнага крыла ў атачэнні Лукашэнкі.
Цікава, што новым кіраўніком тэлебачання замест Зімоўскага стаў актор і дэпутат Генадзь Давыдзька, а не намеснік Зімоўскага, муж Пяткевіч, Аляксандр Мартыненка.
Мартыненка — прафесійны журналіст і тэлевізійнік, і шмат хто чакаў ягонага ўзыходу на пасаду кіраўніка БТ. Доўгі час Мартыненка і Зімоўскі працавалі разам у двухсэнсоўнай сітуацыі. Зімоўскі дазваляў сабе непрыстойныя атакі на Пяткевіч, і цяжка сабе ўявіць, як Мартыненка тое па-мужчынску трываў. Зараз, з Давыдзькам, яму ў гэтым сэнсе яўна стане прасцей.

Дарэчы, яшчэ раней самой Пяткевіч праракавалі тэлевізійную кар’еру. Прадказаць такія перамяшчэнні амаль немагчыма, бо логіка кадравай палітыкі Лукашэнкі такая, каб ніякая асоба не набірала завялікай палітычнай вагі. У цэлым ён аддае перавагу няяркім бюракратам старэйшага пакалення, у выніку чаго сярэдні век беларускага міністра складае каля 55 гадоў — адзін з найстарэйшых у Еўропе.

Больш на гэтую тэму: хто ёсць хто ва ўладзе?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?