У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» перамагло «Атлант» з падмаскоўных Мыцішчаў з лікам 4:3 (3:1, 0:1, 1:1).

Сустрэча прайшла 29 снежня на «Мінск-Арэне» ў прысутнасці 9.299 гледачоў. Перад гэтым паядынкам каманда гасцей выйграла пяць сустрэч запар.

Шайбы закінулі:

у гаспадароў — Андрэй Міхалёў (1.00, пас — Аляксандр Кулакоў), Канстанцін Глазачаў (8.36, у большасці, асістэнты — Петэр Падградскі, Ёзэф Штумпел), Ёзэф Штумпел (18.51, у большасці, асістэнты — Петэр Падградскі, Максім Спірыдонаў), Джэф Плат (58.00, асістэнты — Андрэй Міхалёў, Аляксандр Кулакоў);

у гасцей — Кайл Велвуд (2.00, асістэнты — Фёдар Фёдараў, Ігар Мусатаў), Сяргей Мазякін (24.49, пас — Вадзім Епанчынцаў), Аляксей Глухаў (59.30, у меншасці).

Штрафны час: 18 — 24.

Пасля заканчэння сустрэчы на «Мінск-Арэне» загучалі «Падмаскоўныя вечары».

Пасля 40 матчаў «Дынама» з 57 ачкамі займае чацвёртае месца ў дывізіёне Тарасава, шостае ў Заходняй канферэнцыі і 12-е ў агульнай табліцы, атрымаўшы 13 перамог у асноўны час, 3 у авертайме, 4 па булітах і пацярпеўшы 16 паражэнняў у асноўны час, 1 у авертайме і 3 па булітах, закінуўшы 118 і прапусціўшы столькі ж шайбаў.

Наступны паядынак мінскі клуб правядзе таксама на сваёй пляцоўцы 4 студзеня супраць «Віцязя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?