Стала вядома, што абвінавачванні прад’яленыя намесніцы старшыні «Маладога фронту» Насце Палажанцы. Дзяўчыну таксама абвінавачваюць па артыкуле 293 КК «Масавыя беспарадкі».Тэрмін знаходжання пад вартай падоўжаны на 2 месяцы.
Палажанку арыштавалі 20 снежня ва ўласнай кватэры. Увесь гэты час яна знаходзілася ў СІЗА КДБ. Раней абвінавачванне па тым самым артыкуле прад'явілі кандыдатам у прэзідэнты.