Беларускія студэнты напісалі ліст прэзідэнту РФ Дзмітрыю Мядзведзеву, у якім папрасілі яго зрабіць усё магчымае, каб спыніць палітычны пераслед у Беларусі, які пачаўся пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Свой зварот студэнты дслалі на прэзідэнцкі сайт kremlin.ru.

Аўтары ліста лічаць, што Мядзведзеў дапамог Лукашэнку правесці акцыі задушэння пратэсту, заявіўшы, што ўсё, што адбываецца ў Беларусі, — унутраная справа Мінска. Як лічаць студэнты, зараз беларускі прэзідэнт пачне новую хвалю рэпрэсіяў супраць усіх незадаволеных ягоным кіраваннем.

Студэнты заклікалі «рэзка асудзіць палітычны пераслед мірных грамадзян, запатрабаваць спынення сфабрыкаваных справаў супраць лідараў апазіцыі і вызвалення ўсіх людзей, асуджаных за ўдзел у мірных дэманстрацыях нязгоды з дэспатызмам уладаў».

Аўтары звароту апелююць да Хельсінкскага акту АБСЕ, які абараняе правы чалавека. У прыватнасці,

у ім сказана, што пытанні правоў чалавека не з’яўляюцца ўнутранай справай дзяржавы,
нагадваюць студэнты.

Сярод сямі чалавек, якія паставілі свой подпіс пад зваротам да Мядзведзева, пяцёра — грамадзяне Беларусі, якія жывуць цяпер там, яшчэ двое цяпер жывуць у Расіі — у Пецярбургу і Валгаградзе. Пакуль адказу з адміністрацыі прэзідэнта не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?