«Павінна быць забяспечаная стабільная праца эканомікі — гэта галоўнае», — заявіў у эфіры беларускіх тэлеканалаў новы прэм’ер-міністр краіны Міхаіл Мясніковіч.
«Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача ў максімальнай ступені, але не на шкоду паказчыкам, якія неабходна вырашаць, выконваць, усё ж трансфармаваць перанясенне функцый на міністэрствы і на абл- і гар-, райвыканкамы», — адзначыў Мясніковіч.
«Гэта вельмі правільна, — лічыць ён, —
бо ўжо досыць добра і стабільна паказала сябе ў працы „вертыкаль“, і гэтая „вертыкаль“ павінна мець і адпаведныя паўнамоцтвы,
яна павінна мець вызначаныя правы, для таго каб у комплексе вырашаць пытанні адпаведнага рэгіёна ці галіны».
0
0
0
0
0
0